Кася Камоцкая выступіла ў Бабруйску

Кася Камоцкая

Таксама спявачка прэзентавала дакументальны фільм пра Рыгора Барадуліна, прадзюсерам якога яна з’яўляецца.

У творчай сустрэчы ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Канцэрт ладзіўся ў межах рэкламнай кампаніі «Радыё Свабода» з удзелам «Арт-Сядзібы».

Кася Камоцкая адказала на шматлікія пытанні слухачоў. Іх цікавілі творчасць спявачкі, яе адносіны да ўкраінскіх падзей. Па яе словах, яна не верыць у эвалюцыйныя змены ў Беларусі, і прывяла ў прыклад Украіну, дзе павольныя зрухі да дэмакратыі ўсё адно ператварыліся ў рэвалюцыю.

У перыпынках адбылася віктарына. Прысутным трэба было адгадаць асобы Эміліі Плятэр, Новіка-Пеюна, Францішка Аляхновіча. За правільныя адказы пераможцы атрымалі кнігі з серыі «Бібліятэка Свабоды».

Скончыўся канцэрт Касі Камоцкай выкананнем песні «Мая краіна», якую гледачы праспявалі стоячы.

Васіль Кулікоў, babruysk.by