Кацярына Дубовік намалюе «Снежнага чалавека ў Мінску»

Ілюстрацыя, дасланая Кацярынай Дубовік на конкурс

Выхад кнігі ў серыі "Каляровы ровар" і яе прэзентацыі запланаваныя на другую палову лістапада 2016 года, калі Эва Суса наведае нашую краіну і возьме ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных Саюзам беларускіх пісьменнікаў пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь. На імпрэзу будуць запрошаныя ўсе мастакі, якія падавалі заяўкі на конкурс.

Нагадаем, што прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску найперш пабачаць свет менавіта ў беларускім перакладзе, здзейсненым Дзмітрыем Плаксам. Потым кніга найпапулярнейшай шведскай аўтаркі будзе рыхтавацца да выдання ў Швецыі, а таксама, магчыма, у перастварэнні на іншыя еўрапейскія мовы.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"