Казкі свайго горада расказалі выпускнікі Школы маладога пісьменніка (ФОТА)

Літаратурныя чытанні маладых аўтараў адбыліся ў галерэі “ЦЭХ”. Сёлета Школа працавала толькі з прозай, практычныя семінарскія заняткі вялі празаікі Наталка Бабіна і Людміла Рублеўская, тэорыю выкладала навуковец, літаратуразнаўца Ганна Бутырчык, каардынавалі працу Школы Юлія Цімафеева і Алена Казлова. Гэтым разам да фіналу навучальнага года дабраліся шаснаццаць маладых празаікаў - усе тыя, хто выконваў пісьмовыя творчыя працы, наведваў заняткі, удзельнічаў у жыцці Школы і цяпер рыхтуе Школьны зборнік прозы. Гэта Марыя Бяльковіч, Андрэй Лазуткін, Анастасія Кацюргіна, Вольга Агапонава, Павел Якуць, Юлія Мароз, Мілана Пасанен, Зоя Іванюціна (бабуля Міланы), Аляксей Карпека, Мікіта Волкаў, Ксенія Шталянкова, Антон Рудак, Міраслаў Шапавалаў, Лілія Гусарава, Дар’я Латышава, Артур Камароўскі.

Жадаючых паслухаць і ацаніць тое, чаму ж навучыліся маладыя аўтары за год, набралася цэлая заля. Адкрываў вечарыну старшыня СБП Барыс Пятровіч, павіншавалі вучняў з выпускам выкладчыцы, дыпломы ўручылі каардынатары Школы, мадэравалі чытанні выпускнікі Ксенія Шталянкова і Андрэй Лазуткін, напрыканцы імпрэзы маладыя празаікі адказалі на пытанні глядацкай залі. На вечарыне таксама выступіў музычны гурт "Нельга забыць".

У хуткім часе Школа маладога пісьменніка абвесціць новы набор. Але заяўкі можна дасылаць ужо цяпер. Пра ўмовы прыёма чытайце ніжэй.

Вашай увазе — фотасправаздача з вечарыны.

Выкладчыцы Школы маладога пісьменніка: Наталка Бабіна, Ганна Бутырчык, Людміла Рублеўская.

Вядоўцы вечарыны: Андрэй Лазуткін і Ксенія Шталянкова.

 

Выкладчыцы Школы празаік Людміла Рублеўская і літаратуразнаўца Ганна Бутырчык.

 

Старшыня СБП Барыс Пятровіч, выкладчыца Школы празаік Наталка Бабіна.

Выпускнікі (злева направа, зверху ўніз): Аляксей Карпека, Мікіта Волкаў, Ксенія Шталянкова, Антон Рудак, Міраслаў Шапавалаў, Лілія Гусарава, Дар’я Латышава, Артур Камароўскі.

Адна з каардынатарак Школы Алена Казлова ўручае дыплом Мікіце Волкаву. Фота Юлі Цімафеевай.

Выпускнікі (злева направа, зверху ўніз): Марыя Бяльковіч, Андрэй Лазуткін, Анастасія Кацюргіна, Вольга Агапонава, Павел Якуць, Юлія Мароз, Мілана Пасанен, Зоя Іванюціна (бабуля Міланы).

 

Інтэрвію дае выпускніца Лілія Гусарава.

Выпускнік Аляксей Карпека, каардынатарка Школы Юлія Цімафеева.

Наталля Шталянкова, мама Ксеніі Шталянковай.

Выпускнікі Артур Камароўскі, Павел Якуць, Мікіта Волкаў.

У зале (злева направа) сёлетняя выпускніца Марыя Бяльковіч і прадстаўніца мінулага выпуску Школы Дар'я Вашкевіч.

Гурт "Нельга забыць"

***

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

ПРА ЎМОВЫ ПАСТУПЛЕННЯ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

Болей здымкаў - на нашай старонцы ў Facebook.

Алена Казлова для lit-bel.org