Кіеўская мастачка падарыла гомельскаму музею ілюстрацыі да аповесцяў Васіля Быкава

Зборнік быў выдадзены ў свой час адным з кіеўскіх выдавецтваў на рускай мове. Малюнкі дапоўнілі творы майстра. Усе наступныя гады мастачка беражліва захоўвала арыгіналы ў надзеі, што наступіць момант, калі і яны будуць запатрабаваныя.

Наталля Валодзіна-Панчанка мае беларускія карані, сваякоў, якія пражываюць у Гомельскім раёне. Падчас нядаўняй паездкі ў Беларусь яна і перадала графіку.

У музеі, вядома ж, узрадаваліся такому папаўненню.

- Работы будзем уключаць у нашу выставачную і экспазіцыйную дзейнасць. Напярэдадні юбілейнай даты Перамогі пастаянна абнаўляем фонды, – распавядае намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Канстанцін Мішчанка. – Вельмі прыемна, што ілюстрацыі выкананы да твораў прызнанага ва ўсім свеце пісьменніка-франтавіка, неперасягненага майстра малюнка ўнутраных калізій чалавека на вайне Васіля Быкава.

 

Валянціна Лайкова, “СБ Беларусь Сегодня”