Кнігі Геніюш і Быкава выйшлі ў «Гарадзенскай бібліятэцы»

У межах выдавецкай ініцыятывы «Гараденская бібліятэка» выйшлі кнігі Ларысы Геніюш і Васіля Быкава.

“Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы. З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)”

Гэта 16-я кніга кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка”. Бескампрамісная ацэнка палітычных падзеяў, літаратурных твораў, людскіх учынкаў. У зборнік, які ўклаў паэт Міхась Скобла, увайшлі 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню. Выданне багата ілюстраванае ўнікальнымі фотаздымкамі.

 

"Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў"

Невядомыя творы пісьменніка, незавершанае, нататнікі за 1957-1972 гады. Чаму гарадзенскі архіў? У гэтай кнізе — перадгісторыя і пачатак вялікай Быкаўскай эпапеі. Найбольш раннія творы, якія ніколі раней не друкаваліся, незавершаная аўтабіяграфія, запісы з нататнікаў, пераклады. Усё, што дае ўяўленне пра творчую кухню Быкава ў гарадзенскі перыяд. Васіль Быкаў з’ехаў з Гродна ў Мінск у канцы 70-х, паперы, напрацаванае, нарыхтаванае забраў з сабой. Але, як высветлілася, значная частка засталася ў Гродна. Сяргею Шапрану, вядому даследчыку жыцця і творчасці Быкава ўдалося знайсці архіў і падрыхтаваць да друку. І гэта толькі маленькая частка з таго, што ўдалося знайсці і апрацаваць. Выданне “гарадзенскага архіву Васіля Быкава” будзе працягвацца.

 

Паводле FB-старонкі “Гарадзенскай бібліятэкі”