Кнігі Валянціна Акудовіча і Вальжыны Морт выйдуць па-нямецку
Дата публікацыі: 06.03.2013
2879

На адным з найбуйнейшых кніжных кірмашоў у Ляйпцыгу будуць прэзентаваныя дзве новыя кнігі перакладаў, што пабачылі свет у нямецкім выдавецтве Suhrkamp. Гэта кніга эсэ філосафа Валянціна Акудовіча “Код адсутнасці” (Der Abwesenheitscode — Versuch, Weißrussland zu verstehen) і новы зборнік вершаў Вальжыны Морт “Kreuzwort”.

Пераклад кнігі Валянціна Акудовіча з рускай мовы ажыццявіў Фолькер Вайхзэль. Пераклад англамоўных вершаў Вальжыны Морт на нямецкую зрабілі Ульяна Вольф і Катарына Нарбутовіч.
Прэзентацыі кніг беларускіх аўтараў пройдуць 15—16 сакавіка падчас Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу.
Больш падрабязнасцяў пра час прэзентацый можна пачытаць тут і тут.
Падзяліцца
13.02.2021 15:00
159
0
12.02.2021 18:00
122
0
19.01.2021 20:00
212
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг