Кніга "Краіна Беларусь" выйшла ў перакладзе на англійскую мову

Ідэя выдання  з’явілася даўно, але набыла рэальныя абрысы, калі ёю натхнілася вядомая грамадcкая дзяячка Вольга Стужынская.

Кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя. Гісторыя Беларусі разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага развіцця цывілізацыі. Тэкст суправаджаюць каля дзвюх тысячаў ілюстрацый, у тым ліку ўнікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Кніга пераканаўча сцвярджае, што беларусы гістарычна, культурна і ментальна належаць да Еўропы.

Гэта – першае англійскамоўнае выданне такога кшталту, прысвечанае гісторыі Беларусі і створанае беларускімі аўтарамі.

Адначасова тое ж славацкае выдавецтва выпусціла расійскамоўны пераклад “Краіны Беларусі”. Абодва выданні паступілі ў “Акадэмкнігу” ды іншыя кнігарні.

Выдаўцы і аўтары мяркуюць, што пераклады кнігі “Краіна Беларусь” не толькі зацікавяць замежных вучоных і дыпламатаў, прадпрымальнікаў і турыстаў, але і значна павялічаць колькасць сяброў нашай краіны.

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"