Кніга “Суседскія былі” Віктара Сазонава выйшла па-польску

У Бібліятэцы Беларускага Радыё Рацыя ў серыі “Трансгранічныя сцежкі” выйшла другая кніга гарадзенскага аўтара Віктара Сазонава “Суседскія былі” (Bajdysasiedzkie), перакладзеная на польскую мову Марцінам Рэмбачам. (У беларускай версіі кніга друкавалася пад рэдакцыяй Яўгена Вапы на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”).

Фінансавую дапамогу ў выданні кнігі аказала Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства.

Да гэтага ў “Трансгранічных сцежках” ў перакладзе Марціна Рэмбача выходзілі кнігі Віктара Сазонава “Занатоўкі кантрабандыста” і Міхаіла Андрасюка “Белы Конь”. А таксама польскамоўны твор Міхаіла Андрасюка “Вагон другога класу”.

Нядаўна ў Бібліятэцы Беларускага Радыё Рацыя выйшаў у перакладзе на польскую мову і Беларускі краязнаўчы каляндар Уладзіміра Хільмановіча.

Аўтар выдадзенага зараз твору “Суседскія Былі” Віктар Сазонаў дзякуе за з’яўленне польскамоўнага варыянту “Суседскіх быляў” усіх, хто спрычыніўся да супрацы над ім.

 

harodniaspring.org