Кніга Уладзіміра Арлова “Пакуль ляціць страла» ўжо ў продажы

|
Уладзімір Арлоў. Пакуль ляціць страла (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. 397 старонак. |
Новая кніга Уладзіміра Арлова пераклікаецца назвай з ранейшым зборнікам гістарычных апавяданняў і аповесцяў “Дзень, калі ўпала страла”. Але гэтым разам пісьменнік пайшоў не такім традыцыйным шляхам.
Новая кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка радыё «Свабода» і складзена ў форме адказаў на пытанні, якія скіроўвалі пісьменніку слухачы радыё.
Абмяркоўваецца шырокае кола гістарычных, палітычных і асабістых тэмаў — ад удзелу мурынаў у паўстанні Каліноўскага і допінг-кантролю на рыцарскіх турнірах да першых эратычных перажыванняў, творчых метадаў і прагнозаў на канец свету.
Выданне па-караткевічаўску падзелена на раздзелы «Было»,
«Ёсць» і «Будзе», насычаная фірмовым гумарам.
У кнізе ёсць паказнік
імёнаў, дзе гістарычныя постаці суседнічаюць з сябрамі дзяцінства Уладзіміра
Арлова. “Пакуль ляціць страла” ўжо чакае свайго чытача на стале навінак у
кнігарні “логвінаЎ”. Рыхтуецца прэзентацыя.
Паводле nn.by і lohvinau.livejournal.com