Кніга Валянціна Акудовіча пабачыла свет у Нямеччыне
Пераклад зрабіў Фолькер Вайхзель. Пасляслоўе да кнігі напісаў вядомы аўстрыйскі пісьменнік і славіст Марцін Полак. Цяпер у беларускай серыі выдавецтва “Зуркампф” чатыры кнігі: яшчэ дзве кнігі паэткі Вальжыны Морт, а таксама раман Артура Клінава “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца”.
“Код адсутнасці” – зборнік філасофскіх эсэ, які паўстаў з лекцыяў у Беларускім Калегіуме аб беларускай ментальнасці. Чаму дэмакратычныя і незалежніцкія памкненні не былі ўспрынятыя большасцю беларускага грамадства? Чаму знішчаецца мова і культура беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытаньне адказ знойдзеце ў кнізе Акудовіча. Аўтар у пачатках паўстання беларускай нацыі шукае тыя ключавыя моманты, што паўплывалі на фарміраванне беларускай ментальнасці ў сучасным выглядзе. Аўтарскія адказы не прэтэндуюць на ісціну ў апошняй інстанцыі, але даюць глебу да разважанняў і дыскусіі.
“Гэтая кніга пра мяне, а не пра Беларусь, – кажа Акудовіч. – Але з праекцыяй на Беларусь. Пра тое, як я яе зразумеў і палюбіў”.
Яшчэ раней кніга выйшла па-польску, па-літоўску і па-расійску. Упершыню кніга “Код адсутнасці” была надрукавана ў 2007 у выдавецтве “Логвінаў” і адразу ж зрабілася запатрабаванай у беларускага чытача.
budzma.org