Навіны

Зборнік пабачыў свет у выдавецтве Зміцера Коласа і ўпершыню быў прадстаўлены на Міжнародным мінскім кніжным кірмашы, а таксама на Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.

Аўтарскія анталогіі беларускіх перакладчыкаў выдаюцца з савецкіх часоў. Першай з іх была кніга Юркі Гаўрука “Кветкі з чужых палёў” (1928), пасля якой, праўда, адбыўся вельмі вялікі перапынак, бо беларуская культура – у тым ліку перакладчыкі – зазнала маштабныя рэпрэсіі.

Пасля вайны былі выдадзеныя персанальныя анталогіі перакладчыкаў Язэпа Семяжона, зноў жа Юркі Гаўрука, Рыгора Барадуліна, Васіля Сёмухі, Уладзіміра Караткевіча, Хведара Жычкі, Эдуарда Валасевіча, а таксама рускамоўных перакладчыкаў Валянціна Тараса, Навума Кісліка, Аляксандра Дракахруста. Яны складалі асобную серыю “Кніга перакладчыка”, заснаваную ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

У ХХІ стагоддзі практыку персанальных перакладчыцкіх анталогій пераняла Бібліятэка СБП “Кнігарня пісьменніка”. У 2013 годзе пабачыла свет калекцыя перакладаў Андрэя Хадановіча "Разам з пылам", куды ўвайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, здзейсненыя цягам пятнаццаці гадоў.

Новая анталогія прадстаўляе даробак аднаго з найвядомейшых беларускіх перакладчыкаў-паліглотаў Лявона Баршчэўскага. Кніга “І боль, і прыгажосць…” улучае ў сябе больш за 250 твораў, напісаных сотняй аўтараў і аўтарак на трыццаці мовах свету. Зборнік можа выкарыстоўвацца ў якасці хрэстаматыі на занятках і семінарах па замежнай літаратуры ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах – бо імёны аўтараў пачынаюцца з Сапфо, Анакрэона, Катула праз аўтараў-трубадураў і мінезінгераў да паэтаў Рэнесансу, Барока, Класіцызму і аж да класікаў сусветнай паэзіі ХХ стагоддзя. Тым больш зручнай яна будзе для студэнтаў і выкладчыкаў, што побач з перакладамі падаюцца і ўсе арыгіналы.

У прадмове да кнігі Лявон Баршчэўскі распавядае, што захапіўся перакладамі яшчэ ў школе:

“Першыя мае спробы пераствараць паэзію па-беларуску былі скіраваныя на нямецкамоўных паэтаў, што жылі ў савецкай імперыі… Да вершаў Гайнэ, што называецца, “саспеў” у дзесятым класе, а Гётэ, Байрана ды Міцкевіча пачаў перакладаць ужо ў студэнцкія гады. Аматарскія заняткі паэтычным перакладам, можа, і не перараслі б у нешта сур’ёзнейшае, калі б у 1984 годзе Сяржук Сокалаў-Воюш не завёз у Мінск… і не паказаў іх Мэтру – Васілю Сёмуху. Тут я атрымаў па заслугах: Сёмуха раскрытыкаваў амаль кожны радок маіх “тварэнняў”.

Шукайце ўнікальную кнігу-мультылінгву Лявона Баршчэўскага ў кнігарнях Мінска!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------