Кніга прозы ад Веры Бурлак

У нас кароткае метро: толькі сеў — ужо
выходзіць. Толькі задрамаў, як голас кажа: "Канцавы прыпынак. Калі ласка
пакіньце вагоны". Кнігу Веры Бурлак акурат зручна пачытаць у такіх умовах
— невялікі зборнік кароткіх тэкстаў.
Яго здалі ў друк яшчэ ў 2011-м, але праз соннасць нашай кніжнай галіны кніга трапіла
да чытача толькі цяпер. 11 лютага (субота) на Мінскім кірмашы (Купалы, 27)
на стэндзе кнігарні "логвінаЎ" (І-15) адбудзецца яе маленькая
прэзентацыя. Пачатак а 14-й.
Апроч кнігі Веры ў гэты дзень прэзентуюць і кнігу прозы Паўла Касцюкевіча
"Зборная РБ па негалоўных відах спорту. Пачатак а 15-й. Таксама
адбудуцца аўтограф-сесіі Уладзіміра Арлова (а 12-й), Валянціна Акудовіча
(а 17-й), і Алеся Разанава (а 18-й).
Прэсавая служба СБП паводле lohvinau.livejournal.com