Кніга твораў Юркі Геніюша пачала падарожжа па Падляшшы
“Гэта першая кніга, якую Kamunikat.org выпусціў традыцыйна – на паперы,” – кажа каардынатар праекта Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк:
– Мы ўжо выдалі некалькі кніг у электронным фармаце. І кніга Юркі Геніюша таксама будзе праз нейкі час даступная на сайце бібліятэкі ў электронным выглядзе. Але мы разумеем, што людзі пакалення Юркі Геніюша прывыклі да традыцыйнага спосабу падачы літаратуры. Таму мы вырашылі выдаць кнігу на паперы.
На сустрэчы прысутнічаў сын Юркі Геніюша – Міхал. Кніжку падрыхтавала беларуская пісьменніца і журналістка Міра Лукша разам з беларускім журналістам Віталем Лубам з Беластока.
Чарговыя прэзентацыі кнігі “Смыком па сэрцы” пройдуць 5-га лютага ў Гайнаўцы, а 13 лютага ў Гарадку.
Міхал Геніюш
Наталля Герасімюк
Міхал Геніюш, Міра Лукша, Наталля Герасімюк
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя