Кніга выбраных эсэ Вацлава Гаўла выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”

Кніга, якая мае назву "Жыццё ў праўдзе" і стала дзявятай у серыі "Чэшская калекцыя", змяшчае сем праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку "Сіла бяссільных", "Гісторыя і таталітарызм" або "Слова пра слова"), і столькі ж прамоў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга, апроч уласна твораў Гаўла, утрымлівае таксама "Дэкларацыю Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах. 

Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі. 

Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастрычніка ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Падчас прэзентацыі выступіць пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактовай п’есы Вацлава Гаўла “Пратэст”. Пачатак а 18-й. Уваход вольны. 

naviny.by