Кніга як універсум — «Вянок» Максіма Багдановіча (+АЎДЫЯ лекцыі)
Арганізатар лекцыі: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", партнёр: грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!"
Чаму першапачаткова ў зборнік "Вянок" не ўвайшоў вершаваны цыкл "Каханне і смерць", хто быў рэдактарам кнігі? Творчасць якіх сучаснікаў і якія эстэтычныя плыні паўплывалі на Максіма Багдановіча? Якія галоўныя канцэпты, закладзеныя паэтам, былі абыдзеныя ўвагай даследчыкаў раней? Чаму "Вянок" можна назваць падручнікам па паэтычным майстэрстве і цвёрдых формах верша? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці ў лекцыі, аўдыязапіс якой мы прапануем вашай увазе. Прыемнага праслухоўвання!
Ціхан Чарнякевіч
Той самы "Вянок"! Выданне 1913 года, якое кожны глядач меў магчымасць патрымаць у руках
Фотасесія з арыгінальным "Вянком"
Рэдкія выданні на працоўным стале лектара
Студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
Паэтка Наталля Казапалянская, прыхільніца і даследчыца творчасці Максіма Багдановіча
Ціхан Чарнякевіч
Віка Трэнас, для lit-bel.org