Кнігарню “логвінаЎ” у Варшаве ўрачыста адкрые Андрэй Хадановіч

З гэтага моманту варшаўскі філіял кнігарні “логвінаЎ” шырока адчыняе дзверы для ўсіх аматараў добрай літаратуры. Тут можна набыць беларускія кнігі і сустрэцца з паэтамі, пісьменнікамі і музыкамі.

Сваю дзейнасць кнігарня пачынае з прэзентацыі кніг Андрэя Хадановіча “Дэжа вю” і “Разам з пылам”.

10 кастрычніка. Варшава, “Беларускі Дом”, вуліца Wiejska, 13-3. Пачатак а 19. Уваход на імпрэзу – вольны.

Паводле прэс-рэліза

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"