Кнігу дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выдалі ва Украіне

Зборнік дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выйшаў па-ўкраінску. “Таткові нотатки” – ужо другая кніга беларускага паэта і перакладчыка, з якой украінскія чытачы знаёмяцца раней за беларускіх.

Пераклад паэзіі ажыццявіў Іван Андрусяк. Мастацкае аздабленне выканала Юлія Стахіўска.

Кніга выйшла ва ўкраінскім выдавецтве “Грані-Т” у серыі “Дзіцячая іранічная паэзія”.

Пагартаць кнігу можна на сайце выдавецтва.

"ПрайдзіСвет"