Кнігу перакладаў з Уладзіміра Высоцкага прэзентавалі ў Віцебску і Магілёве

Фота А. Дабравіцынай

Першую вечарыну наведалі навучэнцы Ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя. А.С. Пушкіна, старшыня Магілёўскай філіі СБП Мікола Яцкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аддзялення СПБ Віктар Кунцэвіч, мясцовыя літаратары. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя пра жыццё і творчасць Уладзіміра Высоцкага, былі агучаныя пераклады.

Віцебская імпрэза складалася з дзвюх частак -- чытання паэтычных перакладаў Міхасём Булавацкім і музычнага выступу Змітра Бартосіка. Падрабязней ТУТ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"