Kniharnia.by заахвочвае чытаць намінантаў Гедройца

Папяровыя кнігі, часцей за ўсё, выходзяць малым накладам, і ўжо да моманту абвяшчэння шорт-ліста некаторыя з іх не знайсці на паліцах кніжных крамаў. Сёння ж большая палова твораў са спісу намінантаў даступная для любога з нас. Гэтыя творы ўжо з'явіліся на партале kniharnia.by. Купіць кнігі і пазнаёміцца з намінантамі прэміі цяпер стала значна прасцей. Кнігі не знікнуць і не скончацца. Хопіць на ўсіх. Гэты спіс з цягам часу будзе толькі папаўняць.

Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. ("Логвінаў"). Дэбютная кніга маладога аўтара мае даволі просты пачатак. Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча, але ўжо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам?

вокладкаІнфанта і аднарог ад Электронная кнігарня

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. ("Логвінаў"). Дзеянне кніжнага серыяла адбываецца ў нашы часы ў звычайнай сярэдняй школе вялікага палескага горада, дзе галоўны герой, малады гісторык Эрнэст Баластоўскі працуе настаўнікам старэйшых класаў. У яго прафесійным жыцці дзівосна пераплятаюцца несупадзенне каханняў, педагагічныя нягоды і нават цэлыя паралельныя прыгоды па гісторыі Беларусі, куды настаўніка фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае».

вокладкаБелая муха, забойца мужчын ад Электронная кнігарня

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын.("Галіяфы"). Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. 

вокладкаМаёнтак Рыбы ад Электронная кнігарня

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. ("Логвінаў"). Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

вокладкаГісторыі пра Мінск і ваколіцы ад Электронная кнігарня

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы ("Логвінаў"). Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. 

вокладкаДзіцячы маніфест ад Электронная кнігарня

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест ("Галіяфы"). Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» — цікавая спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае паміж нармальнасцю і вар’яцтвам.

Гэтыя кнігі, як і сотні іншых цікавых выданняў, вы знойдзеце на kniharnia.by. Тут не трэба разгублена блукаць сярод кніжных паліц, усё інтуітыўна зразумела, выдатна працуе пошук па каталогу. Да таго ж ёсць функцыя, што падкажа, якія кнігі часцей за ўсе выбіраюць з той, што спадабалася менавіта вам. На сайце можна знайсці кнігі беларускіх класікаў, замежную літаратуру,  навінкі,  якія ўжо атрымалі прызнанне, стаўшы бэстсэлерамі ці атрымаўшы розныя прэміі. І вельмі важна – тут шмат новых кніг, якія выдадзены толькі ў электроннай версіі і не маюць папяровага эквівалента.

Ганна Каржова, kniharnia.by