Кніжная выстава «З гісторыі беларускай адукацыі» адкрылася ў Мінску (ФОТА)

Рэтраспектыва экспазіцыі дае магчымасць прасачыць складаны і цікавы працэс развіцця адукацыі на беларускіх землях ад даўніх часоў  да саракавых гадоў ХХ стагоддзя.

 

На выставе  прадстаўлены выданні, дзе асэнсоўваецца  шматграннае значэнне асветніцкай дзейнасці Е. Полацкай, Ф. Скарыны, С. Полацкага не толькі для нашых зямель, але і для сусветнай гісторыі і культуры.

 

Сярод экспанатаў выставы – “Памятная кніжка Магілёўскай дырэкцыі народных  вучылішчаў”, якая датуецца 1890 г.,  навукова-педагагічныя працы вядомых аўтараў,  даведачныя выданні аб адукацыйных установах, часопісы і інш.

Наведвальнікі экспазіцыі маюць унікальную магчымасць убачыць разам шэраг матэрыялаў, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю і маюць гістарычную каштоўнасць.

Экспазіцыю можна наведаць да 16 кастрычніка 2015 года, па буднях з 9.00 да 18.00. Тэлефон для даведак +375 17 222-42-90. Кантакты бібліятэкі: http://www.preslib.org.by/contact.html

 

Святлана Паўлавіцкая, галоўны бібліятэкар аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь