Кніжны сервіс Букмэйт прыйшоў у Беларусь

Папулярны сэрвіс для чытання электронных кніг па падпісцы аб’яўляе пра выхад на беларускі рынак. Усе жыхары Беларусі атрымалі магчымасць чытаць больш за 500 тысяч кніг на 9 мовах з бібліятэкі Букмэйта. Партнёр запуска – аператар мабільнай сувязі МТС.

Бумэйт – простая праграма для чытання з самай вялікай бібліятэкай электронных кніг на рускай мове. Сёння сервісам карыстаюцца больш за 2 мільёна чытачоў па ўсім свеце. З Букмэйтам больш не трэба плаціць за кожную кнігу па-асобку, уся бібліятэка дасяжная чытачам па падпісцы. Чытаць можна ў праграме для смартфона альбо планшэта на платформе iOS, Android альбо Windows Phone, а таксама на камп’ютэры. Для чытання з мабільных прыладаў не трэба падключэнне да інтэрнэта – выбраная кніга спампоўваецца ў памяць і дасяжная для чытання ў любы момант. Прагрэс чытання сінхранізуецца паміж рознымі прыладамі: да прыкладу, можна пачаць чытаць у дарозе на смартфоне, а дома працягнуць на планшэце альбо камп’ютэры.

Выхад на новыя рынкі – частка стратэгіі развіцця кампаніі. Восенню 2014 года Букмэйт быў паспяхова запушчаны ў Сінгапуры ў партнёрстве з тэлекамунікацыйным аператарам StarHub. 

Праект партнёрства з МТС прадстаўлены на выставе TIBO 2015, якая праходзіць у гэты час у Мінску. Сайт bookmate.com у бліжэйшы час будзе дасяжны і на беларускай мове. Зараз ідзе актыўная праца над папаўненнем каталога беларускіх кніг. У планах Букмэйта працаваць напрамую і з аўтарамі, і з выдавецтвамі ў Беларусі. У межах супрацоўніцтва з ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” была распрацаваная дамова Аўтар/Букмэйт з улікам заканадаўства ў галіне аўтарскага права. Сябрам  ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, якія напрамую будуць супрацоўнічаць з Букмэйтам, будуць забяспечаны юрыдычная падтрымка і кансультацыі з боку Саюза. Букмэйт у бліжэйшы час можна будзе знайсці ў бясплатным доступе ў грамадскіх месцах Мінска, а на вядучых медыярэсурсах рыхтуюцца агляды платных і бясплатных кніг з бібліятэкі сэрвіса.

 «На кожным рынку мы імкнемся размаўляць на адной мове з нашымі чытачамі, — каментуе Сайман Данлоп, заснавальнік кампаніі. — Людзі ў Беларусі сапраўды любяць чытаць, і мы счаслівыя запусціць тут Букмэйт. Мы стварылі зручны інструмент для чытання, у якім ужо ёсць тысячы кніг на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах.  Чытанне на Букмэйце — гэты яшчэ і зносіны з іншымі чытачамі, якія могуць стаць вашымі сябрамі. Мы робім Букмэйт так, каб знайсці новую кнігу і падзяліцца ёй было б таксама лёгка і цікава, як і чытаць яе.

Нам вельмі пашанцавала з партнёрам па запуску – кампанія МТС падзяляе нашае бачанне і падыход да развіцця рынка электронных кніг. Разам мы створым лепшую платформу для мабільнага чытання ў Беларусі. Букмэйт дапамагае ўсім, у каго ёсць мабільны тэлефон, больш чытаць, праваўладальнікам – зарабляць на сваіх кнігах, а партнёрам – атрымліваць лаяльнасць саёй аўдыторыі. Мы запрашаем да супрацоўніцтва выдаўцоў, аўтараў, медыя, бібліятэчныя рэсурсы і партнёраў”.

 Паводле прэс-рэліза Bookmate