Колеры і фарбы жыцця

Такая сустрэча на зломе лета сталася ўжо добрай традыцыяй, нагодай не толькі згадаць чарговы раз пра Эдзіка Мазько, пачытаць яго вершы, але і падзяліцца ўласным творчым досведам, распавесці пра свае новыя кнігі, выказаць меркаванне на найбольш актуальныя тэмы сучаснага літаратурнага працэсу.

Падчас вечарыны, якая тым разам мела назву «Колеры і фарбы жыцця» (ідэя належыць Галіне Мазько – удаве паэта і нязменнай гаспадыні імпрэзы), выступілі пісьменнікі Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч, Святлана Куль, літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч, сацыёлаг Таццяна Богуш і гісторык Генадзь Васюк.

У невербальным афармленні літаратурнай дыскусіі ўзяў удзел музыкант і кампазітар Уладзімір Захараў, які сыграў на лютні некалькі прыгожых кампазіцый з еўрапейскай і айчыннай музычнай спадчыны.

Анатоль Брусевіч