Конкурс “130 прысвячэнняў Песняру”

У юбілейны, 130-ты, год з дня нараджэння Якуба Коласа музей пісьменніка распачынае грамадска-літаратурную акцыю “130 прысвячэнняў Песняру”, узяць удзел у якой можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна да 1 верасня 2012 года даслаць свае літаратурныя творы (вершаваныя, празаічныя, драматургічныя), прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, памерам да 1 друкаванага аркуша (40.000 знакаў з прабеламі) на электронны адрас музея konkurs_kolasmuseum@tut.by ці на паштовую скрыню: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 з пазнакай “130 прысвячэнняў”. Пра сябе неабходна паведаміць: імя і прозвішча, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (электронны адрас; паштовы адрас – паводле жадання і неабходнасці; мабільны ці стацыянарны тэлефон).

Ацэньваць матэрыялы будуць прафесійныя пісьменнікі, крытыкі, вучоныя-коласазнаўцы. Найлепшыя творы будуць агучаны падчас юбілейных мерапрыемстваў у лістападзе 2012 года, а таксама апублікаваны ў зборніку “130 прысвячэнняў Песняру”, які пабачыць свет у канцы бягучага года. Усе ўдзельнікі будуць адзначаны памятнымі падарункамі з Дома-музея Якуба Коласа.

 

yakubkolas.by