Конкурс “Мільён непатрэбных гукаў” ад выдавецтва "Галіяфы"

Выдавецтва “Галіяфы” абвяшчае пра падрыхтоўку кнігі “Мільён непатрэбных гукаў”. Праект будзе спалучаць фота і тэкст.
Галоўная мэта зборніка – аб’яднаць пад адной вокладкай творы новых паэтаў. Тэксты будуць агучваць глуханямыя людзі і гэтае таемнае выкананне будзе фіксавацца на фотаздымках. Вершы будуць дэкламавацца мовай жэстаў. Праект высвечвае актуальны мастацкі падыход да творчай прасторы – сімбіёз фатаграфіі і тэксту.
Запрашаюцца да ўдзелу паэты, якія пішуць па-беларуску. Канкурсант мусіць быць не старэйшы за 30 гадоў і не мець персанальнай кнігі на момант правядзення конкурсу.
На конкурс трэба даслаць 1 верш на адвольную тэму! (Твор дасылаецца на адрас: molotov70@gmail.com) Будуць адабраныя для друку ў кніжцы 20 вершаў ад 20 аўтараў.
Апошняя дата падачы твора на конкурс – 16 сакавіка (можна прынесці 16 сакавіка на пасяджанне літаб’яднання “Вобла”, якое будзе праходзіць з 18: 30 да 19:30 па адрасе г. Менск, галерэя Падземка, Незалежнасці, 43). Выхад кнігі з творамі канкурсантаў – травень-ліпень 2011.
Рэдакцыйная калегія: Аляксандр Абуховіч, Зміцер Вішнёў, Ігар Жалткоў, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі