Конкурс "Народны журналіст" працягваецца

Арганізатары чакаюць тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
Намінацыі: Тэкст; Мультымедыя (відэа, фота, аўдыя, інтэрнэт); Малады народны журналіст; Баронім сваё (мясцовыя культурныя каштоўнасці).
Кожны канкурсант атрымае падарунак. Аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамеры, а таксама флэшкі.
Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, з'явяцца на партале narodny.by; найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газетам, радыё, «Белсату».
Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесці мясцовую кампанію. На Ваша запрашэнне для кансультацыяў і дапамогі прыедзе група экспертаў.
Апошні тэрмін падачы прац – 15 кастрычніка 2014 г.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.
Паводле прэс-рэліза