Конкурс Танка: першая дзясятка фіналістаў вызначана. Прыём твораў працягваецца

Журы конкурса, прысьвечанага 100-годзьдзю Максіма Танка, вызначыла першую дзясятку фіналістаў. Вечарына ўзнагароджаньня адбудзецца 17 верасьня, у дзень народзінаў класіка.
Разам з тым, ідучы насустрач шматлікім пажаданьням, што выказалі патэнцыйныя ўдзельнікі, журы вырашыла працягнуць конкурс. Тыя, хто яшчэ не пасьпеў падаць сваіх твораў, могуць даслаць іх ДА 15 ЛІСТАПАДА на адрас: penkonkurs@gmail.com. Такім чынам будзе вызначана яшчэ дзесяць фіналістаў.
Спіс першых пераможцаў наступны:
Андрэй Адамовіч
Аляксей Арцёмаў
Павел Капанскі
Ганна Мананкова
Тацяна Нядбай
Марыя Пушкіна
Антон Рудак
Юля Цімафеева
Цімур Хоміч
Ганна Янкута
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг