Конкурс ад Саюза пісьменнікаў

Паважаныя паэты і празаікі! Шаноўныя аўтары з ліку тых, хто ўжо апублікаваў дэбютныя зборнікі!

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі і ласкава запрашае дасылаць-перадаваць на суд нашага журы свае паэтычныя ці празаічныя зборнікі — на наступныя адрасы:

220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, пак. 906;

e-mail: ubw.office@gmail.com.

Чаму менавіта Конкурс другой кнігі? Як сведчыць беларуская выдавецкая ды і быццёвая практыка, менавіта ў стварэнні і выданні другой кнігі літаратары маюць найбольшыя праблемы і клопат.

Удзел у Конкурсе могуць браць аўтары і аўтаркі самых розных мастацкіх кірункаў і стыляў. Перавага аддаецца літаратурнай моладзі.

Пераможца Конкурсу атрымае адпаведны падарунак — бясплатнае выданне сваёй кнігі!

Рукапісы прымаюцца да 30 сакавіка.

Прэсавая служба Саюза беларускіх пісьменнікаў