Конкурс акравершаў у музеі Багдановіча

Апошнім часам Літаратурны музей М. Багдановіча робіцца папулярным месцам, каб прабавіць вольны час сярод сучаснай моладзі.

Актыўныя і неабыякавыя да творчасці і крэатыву маладыя людзі з цікавасцю ўдзельнічаюць у мерапрыемcтвах, якія супрацоўнікі музея імкнуцца арганізаваць і зладзіць, арыентуючыся менавіта на гэтую аўдыторыю. Дарэчы тут згадаць акцыю «Вяселле — non stop», першы музейны hand-made фестываль «Поруч…», праект «Вежа міру».

Цяпер мы запрашаем студэнтаў ВНУ краіны ўзяць удзел у конкурсе акравершаў «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…», прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай. Ёй М. Багдановіч прысвяціў мноства цудоўных твораў, сярод якіх былі і акравершы, а таксама, як мяркуюць, свой знакаміты раманс.

На конкурс прымаюцца мастацкія творы, напісаныя студэнтамі ВНУ у тэхніцы акраверша і дасланыя на адрас музея ў папяровым альбо электронным выглядзе да 8 лютага 2011.

Пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі і запрошаныя для падвядзення вынікаў у ЛММБ 16 лютага 2011, у дзень Святой Ганны.

Для больш падрабязнай інфармацыі звяртацца па тэл. (017) 334-42-69.

Адрас для карэспандэнцыі: 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. Літаратурны музей М.Багдановіча; maksimbagdanovich@rambler.ru, bagdanovich@tut.by

Юлія Мацук, старшы навуковы супрацоўнік

Літаратурнага музея М. Багдановіча

nn.by