Конкурс альтэрнатыўных вокладак беларускіх кніг

Кампанія “Будзьма беларусамі!” заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвяшчае конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Памятайце, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі, колькі сама ідэя і падыход.

Чакаем вашы работы на на паштовую скрыню razam@budzma.org з пазнакай у тэме ліста “Вокладка-500”, альбо ў каментарах да гэтага допісу на сайце ці ў сацыяльных сетках. З лепшых альтэрантыўных вокладак мы зробім галерэю і лепшых вызначым з дапамогай галасавання. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

УВАГА! Нагадваем вам пра кампанію “Пяцісотгоднасць” і запрашаем далучыцца да вызначэння спісу найбольш важных кніг для нашай краіны: аўтарскай ці перакладной, рэнесанснай ці новачаснай – тых, што зрабілі ў свой час уплыў на грамадства ці на пэўную сферу і паўплывалі на фармаванне беларускай нацыі.

Вось як гэта рабілі ў байнэце раней (аўтар большасці выяваў Facebook-карыстальнік Ra Ha Chou):

ГЛ. ТУТ