Конкурс апавяданняў на тэму «Амерыка»

Адрас для вашых беларускамоўных і рускамоўных тэкстаў — irlkonkurs@gmail.com.

Прыём апавяданняў ажыццяўляецца да 1 красавіка 2015 года.

Умовы прыёму апавяданняў ў зборнік:

  1. Аўтар павінен быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь або пастаянна пражываць ў краіне.
  2. Апавяданні павінны мець аб’ём да 15 тысяч знакаў.
  3. Мовы аповеду: беларуская ці расейская.
  4. Тэкст павінен быць аформлены шрыфтам Times New Roman, кегль 12, фармат docx.
  5. Нецэнзурная лексіка дазваляецца, калі яна на самой справе да месца і ўпісваецца ў мастацкі аповед.
  6. У файле тэксту абавязкова павінны быць прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама электронны адрас.
  7. Калі вы дасылаеце тэкст на конкурс «Амерыка», то аўтаматычна пагаджаецеся з яго некамерцыйным бязвыплатным выкарыстаннем ў састаўленні электроннай кнігі і публікацыі ў часопісе IRL.by (па ліцэнзіі Creative Commons).

Да 1 траўня мы падсумуем вынікі конкурсу і пачнем ствараць электронную кнігу апавяданняў.

У планах арганізатараў выбраць 10 апавяданняў на беларускай мову і 10 на расейскай, аднак канчатковая колькасць будзе залежыць ад якасці дасланага матэрыялу.

Інфармацыйны партнёр – часопіс «Макулатура».

budzma.by