Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы імя Зузаны Рот
Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў. У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016).
Пераможцу, якога вызначыць кампетэнтнае журы, чакае
ЎЗНАГАРОДА
паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай.
Умовы конкурсу
Канкурсанты павінны даслаць уласны пераклад на беларускую мову тэксту з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (раздзел І, “Zárodek”, с. 9–25), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2017 года ў электронным выглядзе на адрас semenova@czech.cz з тэмай “Конкурс маладых перакладчыкаў”.
Тэрміны
• Апошні дзень прыёму перакладаў: 31 сакавіка 2017
• Публікацыя вынікаў: да 15 траўня 2017
• Паездка пераможцаў у Чэшскую Рэспубліку: лета/восень 2017
Кантактныя асобы
Тацяна Лангашкава, дырэктарка Аддзелу праграм ČC, e-mail: langaskova@czech.cz
Віктар Дэбнар, дырэктар літаратурнай секцыі IDU, e-mail: viktor.debnar@institutumeni.cz
Падрабязнасці і тэкст для перакладу можна знайсці на сайце ТУТ
Паводле прэс-рэлізу