Конкурс эсэ пра Гомель

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс эсэ на тэму “Гомель у будучыні”.
Канкурсантам прапануецца задумацца над тым, якім будзе Гомель праз
некалькі дзясяткаў або нават сотняў гадоў.
Вы можаце апісаць што б вы выправілі ці хацелі б бачыць у
Гомелі будучыні, якім ён мусіць быць або якім ён зробіцца пры захаванні
ўсіх цяперашніх тэндэнцыяў, як пазітыўных так і негатыўных.
Вы можаце даць волю сваёй фантазіі або, наадварот, крытычна падысці да будучыні Гомеля.
Умовы:
- мінімальны аб’ём — 2 старонкі А4, памер шрыфта — 14;
- беларуская мова эсэ неабавязковая, але вітаецца.
Крытэры вызначэння найлепшых працаў:
- арыгінальнасць;
- прадуманасць;
- малюнкі, планы, здымкі, відэа і інш. вельмі вітаюцца.
Тэрмін: да 25 лістапада 2011 уключна.
Дасылайце свае творы ў электронным варыянце на homeltalaka@gmail.com.
Пра сябе абавязкова паведаміць:
- імя і прозвішча (або псеўданім);
- электронны адрас;
- нумар тэлефона.
Працы ўдзельнікаў конкурсу будуць змешчаныя на сайце nashkraj.info.
Трох пераможцаў чакаюць флэшкі па 4 GB і цікавыя кнігі.