Конкурс перакладаў Купалы і Коласа на кітайскую мову

Інстытут імя Канфуцыя запрашае беларускіх
студэнтаў, якія вывучаюць кітайскую мову, кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць
рускую мову, магістрантаў, выкладчыкаў і настаўнікаў кітайскай мовы ўзяць удзел
у конкурсе на лепшы пераклад твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, прысвечаны
130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
Лепшы пераклад паэтычнага твора (урыўка)
(З беларускай мовы на кітайскую) - тры прызавыя месцы.
Лепшы пераклад празаічнага твора (урыўка)
(З беларускай мовы на кітайскую) - тры прызавыя месцы.
У конкурсе могуць удзельнічаць індывідуальна або ў суаўтарстве (творчая група з двух чалавек) беларускія і кітайскія студэнты, магістранты, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікі устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Кожны ўдзельнік ці кожная творчая група мае права выставіць на конкурс толькі па адным перакладзе аднаго творы ў кожнай намінацыі.
Конкурсныя працы прымаюцца з 26 верасня па 26 кастрычніка 2012 года.
Пераклад з пазначэннем намінацыі, імя і прозвішча аўтара або суаўтараў неабходна выслаць па электроннай пошце на адрас: ciminsk.konkurs @ gmail.com
Дадатковыя ўмовы ўдзелу ў конкурсе гл. тут.
Паводле rci.bsu.by