Конкурс рэкламы чытання

Альфа Радыё абвясціла конкурс пад назвай “Прасоўвай кнігу!” (“Двигай книгу!”) на лепшы сцэнар аудыёрэкламы, прысвечанай чытанню. Лепшыя ідэі лягуць у аснову ролікаў, якія будуць рэгулярна гучаць у эфіры.


На конкурс прымаюцца тэксты пра чытанне агулам, пра кнігу, яе ролю ў жыцці чалавека, а таксама пра канкрэтныя творы сусветнай літаратуры. Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2012 года. Пераможцы атрымаюць падарункі ад партнёраў конкурсу.
 
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы аўтар, калі яго працы адпавядаюць правілам. Колькасць тэкстаў ад аднаго ўдзельніка не абмежавана, памер тэкста — да 50 слоў . Мова: руская альбо беларуская.
 
Адпаведна з правіламі конкурсу, змест тэкстаў мусіць быць арыгінальным, яркім, нестандартным, вітаецца гумар. Чакаецца, што рэкламны ролік будзе абуджаць цікавасць да чытання, да кнігі, канкрэтнага літаратурнага твора.
 
Сцэнары для аўдыёролікаў могуць быць выкананы ў любой форме: з удзелам адной або некалькіх дзеючых асоб, з пазначэннем (альбо без) рэкамендаванай музыкі або стылю агучвання і г.д.
 
Журы вызначыць трох пераможцаў. Арганізатары пакідаюць за сабой права дадаткова адзначыць упадабаныя імі працы заахвочвальнымі прызамі.
 
Арганізатары праекту перакананыя, што яго вынікам стане яркая, нестандартная рэклама, якая будзе мець плён.
 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць анкету-заяўку і сцэнар рэкламнага роліка ў тэкставым фармаце на электронны адрас alpha@alpha.by.
 
Падрабязнасці конкурсу — на сайце Alpha.by.

Паводле marketing.by