«Крамбамбуля», «РСП» ды Паліна Рэспубліка чытаюць вершы беларускіх паэтаў (ВІДЭА)

Удзельнiк гуртоў «Крамбамбуля» ды «Аўтсайдэры» Павел Аракелян чытае верш Уладзiмiра Някляева «Воля».

Спявачка Рэспубліка Паліна чытае ўлюблены верш Анатоля Вярцiнскага «Абрастаем. Паперамi, рэчамi…».

Акцёры «Свабоднага тэатра» i ўдзельнiкi групы «Разбiтае Сэрца Пацана» Павал Гараднiцкi i Дзянiс Тарасенка чытаюць верш Анатоля Сыса «Я зжэр бы свой народ». Нагадаем, што Vershy робіць Антон Сіманкоў, вядомы многім па «Пешаходцы» ў Верхнім горадзе.

"Наша Ніва"