Краязнаўчыя сустрэчы ў Віцебску

Людміла Канстанцінаўна Нікіціна – сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, падтрымлівае цесныя зносіны з Віцебскім аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Па яе ініцыятыве штогод у Заронаве на базе музея ладзяцца цікавыя імпрэзы, у якіх прымаюць удзел віцебскія пісьменнікі: Настасся Лазебная (Стася Наркевіч), Міхась Мірановіч, Франц Сіўко і іншыя. Таму зразумела, чаму сябры СБП прыйшлі павіншаваць Людмілу Нікіціну з такой знакавай падзеяй, як выхад кнігі. На прэзентацыі прысутнічалі Уладзімір Папковіч, Людміла Сіманёнак, Настасся Лазебная, Міхась Мірановіч.

Людмілу  Нікіціну віншуе Уладзімір Папковіч

Гасцей на імпрэзе сабралася поўная зала. Амаль кожны прынёс з сабой кветкі і прасіў слова, каб павіншаваць аўтарку. Зычылі Людміле Канстанцінаўне здароўя, творчых поспехаў і новых кніг, як і казалі пра тое, каб яна і надалей збірала вакол сябе апантаных, неабыякавых да гісторыі, роднай мовы і культуры людзей.

Уласная інфармацыя Віцебскага аддзялення СБП

Фота Алесі Дуброўскай.