Кірыл Дубоўскі напісаў “Харошы раман”

 

У падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменнікаў”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у выдавецтве "ЛогвінаЎ" выйшла трэцяя дэбютная кніга маладога аўтара — “Хороший роман” Кірыла Дубоўскага.

Зборнік склалі апавяданні 2004—2010 гадоў. Чытаецца ён лёгка і прыемна, нягледзячы на невясёлыя тэмы некаторых апавяданняў: трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна. 

Прэзентацыя кнігі пройдзе 1 чэрвеня (пятніца) пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Пачатак а 19-й. 

Месца: галерэя “Ў”, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А. 

У прэзентацыі возьмуць удзел: 

Барыс Пятровіч,

Павел Анціпаў,

ілюстратар Ксенія Корзун.

Прэсавая служба СБП