Круглы стол на гендэрную тэматыку

Круглы стол на тэму ролі гендэру ў беларускім літаратурным працэсе прайшоў у ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Удзел у ім узялі літаратуразнаўцы, пісьменнікі і перакладчыкі: Павел Анціпаў, Аксана Данільчык, Валерыя Кустава, Барыс Пятровіч, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, Анка Упала, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. Мадэравала сустрэчу Маргарыта Аляшкевіч, якая прапанавала абмеркаваць, якія тэмы ў літаратуры лічацца традыцыйна жаночымі, а якія — традыцыйна мужчынскімі, з якімі гендэрнымі стэрэатыпамі сутыкаюцца пісьменнікі і чытачы.

Гэта  ўжо не першая спроба СБП закрануць гэтую слаба адрэфлексаваную ў беларускіх грамадстве і літаратуразнаўстве тэму. У бліжэйшы час мяркуецца правесці яшчэ шэраг сустрэч на сумежныя тэмы.

Маргарыта Аляшкевіч, Аксана Данільчык, Барыс Пятровіч.

Прэсавая служба СБП