Кітайскі празаік Мо Янь атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры
Дата публікацыі: 11.10.2012
2147

Нобелеўскую прэмію 2012 па літаратуры атрымаў кітайскі празаік Мо Янь (Mo Yan). Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Стакгольме абвясціў сакратар шведскай Акадэміі Петэр Энглунд.
Мо Янь лічыцца адным з самых вядомых кітайскіх пісьменнікаў, чые творы часцей за ўсё забаранялі і распаўсюджвалі пірацкім чынам. Яго называюць кітайскім Францам Кафкам і Джозэфам Хелерам.
Прэмія прысуджана за «мройны рэалізм, які злучае разам народныя казкі, гісторыю і сучаснасць».
У гэтым годзе на прэмію было вылучана 215 літаратараў, а галоўным прэтэндэнтам быў японскі пісьменнік Харукі Муракамі — букмекерскія канторы ацэньвалі яго шанцы надзвычай высока.
Мо Янь, паводле рамана якога Чжан Імоў зняў фільм «Чырвоны гаалян», быў у першай пяцёрцы — ён дзяліў трэцяе-пятаемесцы з канадкай Эліс Мунро і Петэрам Надашам з Венгрыі.
Паводле prajdzisvet.org і nn.by