"КультАсвета" — заўважым і выправім моўныя памылкі ва ўсіх кутках Беларусі!

Па дарозе на працу альбо вучобу, ці падчас звычайных вандровак па краіне людзям сустракаюцца дзясяткі памылак і недакладнасцяў на шыльдах ды ўказальніках. Грамадства прызвычайваецца да няправільнага напісання.
Сутнасць праекта: звычайныя грамадзяне фіксуюць заўважаныя памылкі на фотаздымач ды дасылаюць на электронную пошту kultasvieta@gmail.com з пазначэннем дакладнага месца знаходжання памылкі.
У сваю чаргу, актывісты дасылаюць зварот мясцовым уладам, кіраўніцтву ўстановы альбо ў Міністэрства Культуры з прыкладзенымі фотаздымкамі ды тлумачэннем памылкі філолагам.
Разам мы захаваем чысціню мовы, а гэтак жа падвысім узровень пісьменнасці беларускага грамадства.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг