Купі любую кнігу – закладка ў падарунак!

Дарадцамі школьнікаў і ўсіх мінскіх кнігалюбаў стануць дзеячы / дзяячкі беларускага Адраджэння: Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Зоська Верас, Карусь Каганец, Якуб Колас, Вацлаў Ластоўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Каміла Марцінкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Цётка. Усе яны па-свойму працавалі над асветай беларускіх дзетак: арганізоўвалі нелегальныя і легальныя школы, выкладалі на курсах, у гімназіях і ўніверсітэтах, пісалі першыя беларускія падручнікі, змагаліся за нацыянальную адукацыю з трыбунаў польскага сейму.

Кожная закладка змяшчае біяграфічную інфармацыю пра асобу антыкрызіснага мэнэджара беларускай адукацыі мінулага і ўпрыгожана багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

Закладку атрымаюць усе пакупнікі мінскіх крамаў “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), “Кніжная шафа” (пр-т Дзяржынскага, 9), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27). А таксама замоўцы ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»