Купала, Колас, Быкаў і Барадулін — у Мінску праходзяць дзве цікавыя выставы ФОТАРЭПАРТАЖ

У Мінску адбылося святочнае адкрыццё дзвух выстаў — «RAD№О» Святланы Баранкоўскай і выстава жывапісу Кіма і Алены Шастоўскіх.

Злева направа: Святлана Баранкоўская, Алена і Кім Шастоўскія.

Людзі прыйшлі павіншаваць мастакоў з адкрыццём выставы.

Абедзве экспазіцыі можна наведаць з 8 па 19 ліпеня, штодзень з 11.00 да 19.00.

Выстава «Жывапіс» Кіма і Алены Шастоўскіх

«Янка Купала ў Ляўках». Аўтар — Кім Шастоўскі.

«Мірскі замак». Аўтар — Алена Шастоўская.

«Партрэт сына». Аўтар — Алена Шастоўская.

«Дзень Купалы ў Ляўках». Аўтар — Кім Шастоўскі.

Выстава ручнога ткацтва Святланы Баранкоўскай «RAD№О»

Rad№0 – утрыманне ўласнага ценю ў выглядзе знятай магіі. Амаль чараўніцтва з сэнсаў і літар, радкоў і палотнаў, асновы і ўтка…

Натуральны голас любога габелену заўжды пачынаецца ад нулявога радка. І нараджаецца Космас, дзе чалавек ёсць часткай роўнасці ўсяго перад усім, а найперш перад дабрыней, любоўю, мастацтвам.

Палатно адбываецца і тчэцца павольна, на даўгім дыханні, яно стрымлівае пачуцці, каб дакладна ўкласціся ў саму структуру. Як нататкі міфапаэтычнай мадэлі Сусвету. Як новыя альтэрнатыўныя формы жыцця.

«Язэп Драздовіч»

«Меч святагорскі»

«Рыгор Барадулін. Ксты»

«Апостал»

Мікіта Недаверкаў, фота аўтара, nn.by