Навіны

Намеснік губернатара Леанід Цэбар вельмі любіў павучаць сваіх падначаленых. Нават цяпер, едучы з чарговай нарады ў службовай «Вольве», ён ніяк не сунімаўся — вучыў вадзіцеля ідэалагічнай дысцыплінаванасці на дарозе.

«Ты не проста чалавека вязеш, Вася, ты вязеш чы-ноў-ні-ка, — гаварыў Леанід Аляксандравіч, пагладжваючы жывот, які ледзь не ўпіраўся ў лабавое шкло. — Гэта так званая апазіцыя можа шастаць туды-сюды без справы па дарогах ды вуліцах, перашкаджаючы вялікаму дзяржаўнаму будаўніцтву. А мы, чыноўнікі, выкарыстоўваем магістралі толькі па прамым прызначэнні. У ідэалагічных, так сказаць, мэтах. Наездзішся па пільных патрэбах за дзень так, што ажно жыць не хочацца. Але паміраць нельга. Тым больш без указанняў зверху».

Вадзіцель няспынна ківаў галавой, пагаджаючыся з жалезнымі аргументамі шэфа, які ад усхваляванасці ажно ўзмакрэў, з-за чаго зняў пінжак. Паправіўшы на носе-бульбіне акуляры ў берыеўскім стылі, намеснік губернатара працягваў: «Гляджу з акна аўтамабіля на лясы, палі, людзей — і душа радуецца, ажно на месцы ўседзець не магу ад усведамлення таго шчасця, якое чакае наш народ наперадзе. А хто працуе дзеля гэтага? Мы — чыноўнікі. Зранку да вечара, а то і да ночы. Стараемся, пакутуем, але з абранага шляху не збочваем. Бо ён адзіна правільны ва ўсім свеце».

У тым, што шлях сапраўды правільны, Цэбар не сумняваўся, асабліва пасля абавязковага вячэрняга прагляду цэнтральнага тэлебачання і стараннага вывучэння галоўнай газеты краіны. Тэлевізійныя перадачы і газетныя рэпартажы, напоўненыя нястрымным жыццёвым задорам і бесклапотным шчасцем, унушалі гонар за сваю радзіму, прымушаючы радавацца кожнаму пражытаму дню, асветленаму вобразам Самога. Пасля ўзнёслых тэленавінаў і вясёлых перадавіц намеснік губернатара быў гатовы да самых неверагодных здзяйсненняў, галава поўнілася новымі задачамі, а душа прагла яшчэ большых кар’ерных вышыняў ды ўзлётаў.

У начальнікі Цэбар выбіўся дзякуючы пратэкцыі свайго бацькі, колішняга партапаратчыка, які дапамог сыну пасля дырэктарства ў школе ўзначаліць аддзел адукацыі аднаго з райцэнтраў. Там чыноўнік стараўся праявіць сябе як толькі мог. Ідэалагічны імпэт здольнага службоўца быў заўважаны і ацэнены належным чынам, у выніку чаго Леанід Аляксандравіч неўзабаве перасеў у крэсла намесніка губернатара. Адтуль ён планаваў перабрацца ў сталічнае міністэрства, але пагарэў на грэшнай справе: аформіў сына на вучобу адначасова ў двух універсітэтах краіны, прычым паўсюль на бюджэтнай аснове. Цудам уседзеўшы ў крэсле намесніка губернатара, Цэбар вырашыў не рызыкаваць сытнай пенсіяй і надалей не ўлазіць у падобныя авантуры. Але душа неўтаймоўнага генератара ідэй патрабавала энергетычнага выйсця. Каб не «перагрэцца», Цэбар выкладваўся на любых нарадах, дзе гадзінамі вучыў падначаленых працаваць з ідэалагічных пазіцый на карысць народа. Асабліва чыноўнік любіў ставіць задачы перад педагогамі, у рабоце якіх, па ўласным меркаванні, разбіраўся лепш, чым міністр адукацыі. І гэта пры тым, што сам прайшоў чарговую атэстацыю толькі з трэцяга разу...

Едучы ў «Вольве» дамоў, Цэбар ужо пракручваў у галаве сцэнарый заўтрашняй калегіі ўпраўлення адукацыі. «Нічога без мяне зрабіць нармальна не могуць, — ці то радаваўся, ці то засмучаўся чыноўнік. — Усюды неабходна мая прысутнасць. Што зробіш, калі коснаязыкі начальнік «аблана» ні на што не здатны. Добрыя кадры на дарозе не валяюцца. Таму даводзіцца працаваць і за яго, і за іншых. Дурнота, вядома ж... Хаця лепш мець тупога падначаленага, чым аказацца пад кіраўніцтвам больш разумнага... Працуем з кадрамі па прынцыпе: чым горш — тым лепш».

Назаўтра на працягу ўсяго пасяджэння калегіі Цэбар няспынна нешта занатоўваў у блакноце, спыніўшыся толькі тады, калі перагарнуў яго апошнюю старонку. Выступаць намеснік губернатара мог гадзінамі, раўняючыся ў аратарскім майстэрстве на камандантэ Фідэля і вялікага сябра Самога Уга Чавеса.

Атабарыўшыся нарэшце за трыбунай, Цэбар, перасмыкнуўшы краціным тварам, пачаў з галоўнага:

«Нельга забываць, што на носе выбарчая кампанія, ключавую ролю ў якой адыгрываюць дырэктары школ — кіраўнікі выбарчых участкаў. Менавіта ад іх самаахвярнай і стараннай працы ў імя светлых ідэалаў Бацькаўшчыны залежаць вынікі галасавання. Апазіцыйныя злыдні, якія імкнуцца дэстабілізаваць грамадства і прадаць краіну Захаду ды расійскім алігархам, спадзяюцца на перамогу свайго дэмакратычнага кандыдата. Скажу прама: нам з такімі дзеячамі не па дарозе. У нас свой шлях, які дзякуючы мудраму кіраўніцтву Самога прывядзе ў рэшце рэшт нашу краіну да росквіту. Ніхто не клапоціцца пра народ так, як клапоціцца Ён. І мы павінны апраўдаць яго чаканні. У гэтым нам дапамогуць энтузіязм і вера ў вышэйшую справядлівасць. Мы абавязаны правесці выбары лепш, чым у іншых абласцях. Яўка ў нейкія 80–90 працэнтаў нашага губернатара не задавальняе. Неабходна ўпэўненая і аглушальная перамога, каб ні ў каго не засталося сумненняў у празрыстасці і сумленнасці выбарчага працэсу. На ўчастках павінна пабываць не менш як 100 працэнтаў насельніцтва вобласці, што гарантуе цвёрда-непахісную перавагу Самога. Упэўнены, пасля такіх вынікаў замежныя назіральнікі-дэмакраты праглынуць свае доўгія языкі і вымушаны будуць нарэшце пагадзіцца з воляй народа».

Цэбар задаволена рохкнуў і паглядзеў у залу, дзе прысутныя паслухмяна занатоўвалі пачутае ў блакноты.

«Падчас выбарчай кампаніі павялічваецца роля ідэалагічнай работы ў рэгіёнах, — працягваў намеснік губернатара. — Хопіць развешваць у школьных музеях лапці ды расстаўляць па кутах чыгункі з верацёнамі ды прасамі. Трэба ствараць музеі, у якіх прасочваецца шлях дзяржавы да росквіту. Вялікае значэнне ў выхаванні моладзі могуць адыграць, напрыклад, музеі хакея, дзе замест старажытнай непатрэбшчыны будуць прадстаўлены клюшкі, шайбы, лыжы, пробы лёду і снегу, партрэты вядомых спарцменаў і іх трэнераў... Пры гэтым асобнае месца ў такіх музеях павінна займаць максімальна поўная інфармацыя пра спартыўныя захапленні і дасягненні Самога, на якога варта раўняцца ўсім школьнікам».

Спартыўную тэматыку Цэбар любіў асабліва, бо яе вельмі любіла вышэйшае кіраўніцтва. Чыноўнік нават з’яўляўся старшынёй рэгіянальнага алімпійскага камітэта па далучэнні народа да розных відаў спорту. У фізічнай падрыхтоўцы абласная «вертыкаль» імкнулася не адставаць ад сталічнай. Губернатар Канстанцін Бубен, напрыклад, калі не ездзіў на сваім «Лэнд Крузеры», круціў педалі веласіпеда (Цэбар, які важыў паўтара цэнтнера, на такі подзвіг быў не здольны), намеснікі захапляліся плаваннем (Цэбар, у якога з-за жывата не былі бачныя трусы, аднойчы ледзь не затапіў палову горада, калі скочыў у басейн), а начальнікі ўпраўленняў з задавальненнем хадзілі на лыжах (нават летам у калідорах аблвыканкама чуўся іх шоргат).

Завяршаючы сваё трохга­дзіннае выступленне, намеснік губернатара спыніў увагу на сусветным фінансава-эканамічным крызісе і яго праявах:

«Паўсюль чутны адны нараканні на нізкія заробкі, якія не павышаюцца, і цэны, якія няспынна растуць... Гэта няправільныя і шкодныя паводзіны з боку лю­дзей. Грошай не хапае не толькі простаму народу, але і «вертыкалі». І чыноўнікі пры гэтым не плачуць і не стогнуць. Трэба ўлічваць фінансавую сітуацыю ў краіне. Думаеце, мне хапае на месяц нейкіх пяці–сямі мільёнаў рублёў?! Але вымушаны цярпець — нічога не паробіш. Будуць лепшыя часіны — абавязкова дабавяць, прычым па заслугах. Вось некаторыя зайздроснікі строчаць скаргі ў Камітэт нацыянальнага клопату на нашага губернатара, маўляў, набудаваў сабе, бессаромнік, ажно чатыры катэджы ў прыгарадзе, машыну за 100 тысячащ еўра набыў… Гэтыя зламысныя ананімы зусім не разбіраюцца ў задачах дзяржаўнага будаўніцтва, таму і плявузгаюць абы што. Наш Кіраўнік паставіў задачу аб выкананні жыллёвых праблем, і губернатар актыўна, заўзята і плённа ўвасабляе яе ў жыцці, за што, дарэчы, атрымаў імянны ўчастак у сталічных «Снегірах». Чалавек, можна сказаць, стараецца для народа як для сябе, а на яго бочкі коцяць. Сорамна...»

Цэбар загарнуў апошнюю старонку ў сваім тоўстым блакноце і важна пакрочыў з залы. Напера­дзе чакалі нарады ва ўпраўленнях аховы здароўя ды спорту і турызму. Сацыяльная сфера, якую курыраваў намеснік губернатара, патрабавала пільнай увагі і догляду, бо з’яўлялася прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі.

Надрукавана ў 62-м нумары "Літаратурнай Беларусі".

Pdf-версія "Літаратурнай Беларусі" № 62 цалкам
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------