Лаўрэата прэміі Гедройца за лепшую кнігу прозы назавуць 2 чэрвеня


Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:

1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”.

2. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”.

3. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.

4. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”.

5. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”.

6. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Уроцлаве (Польшча), другое — стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію Гедройца, а таксама пра сёлетніх намінантаў можна знайсці на яе афіцыйным сайце gedroyc.by.