Лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля названыя ў Мінску
Злева направа: Ірына Віданава, Алесь Кіркевіч, Алена Ляшкевіч, Вікторыя Чаплева, Аксана Колб, Дзіяна Пінчук
Аксана Колб
Цырымонію ўзнагароджання адкрылі дачка Аляксея Караля Ірына Віданава і галоўны рэдактар газеты Аксана Колб. Вёў сустрэчу Усевалад Сцебурака. Дапамагалі абвяшчаць лаўрэатаў і выступалі з успамінамі пра калегу і сябра Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, кнігазнавец, даследчык гісторыі і культуры Беларусі, намеснік старшыні Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Валеры Герасімаў.
Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч
Ірына Віданава
У кожнай з чатырох намінацый было вызначана два пераможцы:
"Найлепшы грамадска-палітычны матэрыял": Алесь Кіркевіч (1 месца) і Мікалай Дзядок (2 месца)
"Найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял": Вікторыя Чаплева (1 месца) і Уладзіслаў Рубанаў (2 месца)
"Найлепшы культурна-гістарычны матэрыял": Алена Ляшкевіч (1 месца) і Дзіяна Пінчук (2 месца).
"Найлепшы матэрыял па выніках галасавання чытачоў "Новага Часу": Алесь Кіркевіч і Вікторыя Чаплева.
Работы пераможцаў можна прачытаць ТУТ
Валеры Герасімаў
Як адзначыў Барыс Пятровіч, наступным разам пры правядзенні конкурсу плануецца дадаць намінацыю "Найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял", прысвечаную развіццю літаратурна-мастацкай крытыкі на старонках "Літаратурнай Беларусі" -- штомесяцовага дадатка да газеты "Новы Час", выдаванага супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў, рэдактар Алесь Пашкевіч.
Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org