Ларыса Раманава прэзентавала сваю кнігу ў Гомелі

Многія з гэтых дзеянняў адбываюцца каля вады, на вадзе. Напрыклад, гаданні па вянках, что плывуць па вадзе ў купальскую ноч, абсыпанне калодзежа макам-ведуном, шэпты на вадзе, першае купанне дзіцяці ды многае іншае.

Усё гэта – пракаветныя, яшчэ дахрысціянскія ўяўленні і традыцыі крывічоў, якія захоўваюцца на Гомельшчыне. Крывія (Крыўя) – старажытная аўтэнтычная назва днепра-дзвінскага краю. Аб глыбокай сувязі людзей і зямлі сведчаць наступныя аповеды жыхароў Гомельшчыны:

“Тады апошнюю гэту песню спяваюць, тады разыходзяцца, бяруцца за рукі і ідуць – Стралу так вядуць на Ўшэсце. Ну, а на Благавешчанне – так паводзяць карагоды, так, каб ветру не было, і якую  карагодную…”

“Дажджу німа: удаву ў ваду шыбалі”.

“Звоняць у цэркві, разбіваюць гразу званамі”.

“І яшчэ ў нас цалебная крыніца ёсць, пасярод вёскі вялікая крыніца. Такая крыніца… Еслі чалавек, каторы нядобры, у каго дрэнная энергетыка, падыходзіць, то вада становіцца, як малако – белая, і кіпіць. І суткі яна кіпіць. У мінулым годзе баяліся, калі прыязжджаў…, гаварылі: “Хоць бы не сурочыў ваду, а то браць не будзе дзе”. Ну, нармальна ўсё было. Вада не бушавала, была спакойная”.

“А цяпер жа заклятая зямля. Ужо пад зямлёй нічога не чуць. То, бывала, прыкладзеш вуха к зямле, і чуваць, што там гавораць людзі пад зямлёй. Зямля была неварушаная. І дзе знойдзеш месца, станеш – там, як на пячы, цёпла было. А дзе зямля – халодная-халодная. А цяпер – нідзе нічога не знойдзеш".

Вокладка кнігі “Святая вада” была аформлена  з выкарыстаннем карціны Леаніда Гоманава “Музыка цёплага вечара” (2009), на якой адлюстраваны адзін са слаўгарадскіх пейзажаў: невялікі драўляны мосцік праз раку.

Выступае Васіль Бакаеў

Ларыса Раманава згадвала асобныя моманты з гісторыі Веткі і г. Слаўгарада (былая назва – Прапойск), якіх аб’ядновае даўні водны шлях па рацэ  Сож. Даўней з Прапойска веткаўцы прывозілі кафляныя пліткі, якімі аздаблялі каміны, печы ў сваіх дамах. Кафляны завод, на якім выраблялі плітку, існаваў у Прапойску з 1909 года па 1919 год. Ліцэістам цікава было ўбачыць адну з такіх плітак, прадстаўленую Ларысай Раманавай падчас прэзентацыі.

У паэтычнай сустрэчы ўдзельнічаў паэт Васіль Бакаеў, які жыве ў Ветцы.

Ларыса Раманава ўручае прыз

Прэзентацыя кнігі ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”, ад якой удзельнікі прэзентацыі атрымалі падарункі.

budzma.org