Дата публікацыі: 02.09.2008

1 верасня завяршыўся літаратурна-гістарычны конкурс “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”, які быў арганізаваны
Саюз пісьменьнікаў Літвы сумесна з Еўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам.
Гэтыя знакамітыя ў гісторыі абодвух краін асобы прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спэцыфіку літаратурнага працэсу Беларусі й Літвы, пакінулі яскравы сьлед у гісторыі двух народаў-суседзяў. Праз зварот да жыцця гэтых гістарычных і знакамітых персаналіяў арганізатары конкурсу прапанавалі актуалізаваць досвед мінулага, зрабіць яго каштоўным для сучаснага пакаленьня. Аўтарскія працы на конкурс прадстаўляліся ў выглядзе разгорнутага эсэ.
Неўзабаве будуць абвешчаны пераможцы літаратурна-гістарычнага конкурсу.
С.С.