Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін выступілі ў Магілёве

Леанід Дранько-Майсюк

Адкрываючы мерапрыемства, Леанід Дранько-Майсюк, перадусім, павіншаваў прысутных з Міжнародным Днём Студэнта і прачытаў вытанчаныя, шляхетныя вершы, прысвечаныя жанчынам і, у прыватнасці, міфічнай «спадарыні Эл».

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк

Асобна паэт спыніўся на вобразе каралевы Боны, якая не толькі, па яго словах, увяла ва ўжытак беларусаў паняцце «вуліца», але і першай з рэчпаспалітаўскіх каралеў звярнулася да беларусаў на беларускай мове.

Эдуард Акулін

Сяргей Украінка, Віталь Еўмянькоў, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін

Услед за Дранько-Майсюком слова ўзяў Эдуард Акулін, які распавёў пра асаблівасці творчасці, спяваў свае знакамітыя песні і, як рэдактар, пазнаёміў прысутных з “Вераснем”  — часопісам для маладых і таленавітых аўтараў.

 

Фотаздымкі Дзяніса Яўсеенкі.

Паводле  www.msu.mogilev.by/