Леаніду Галубовічу — 65!
Паважаны Леанід Міхайлавіч! Сардэчна віншуем Вас з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, здзяйснення творчых і жыццёвых задумаў, усяго найлепшага Вам і Вашым блізкім!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
***
Я не зайздрошчу тым, хто мае.
А тым — хто лепшае раздаў.
Душы пачуццяў не стрымаеш,
Як не стрымаеш росту траў....З кляймом замежнага хлудзіны…
...Пасады, званні і чыны...
Заўчасна нас адгарадзілі
I заружовілі нам сны.I аддаліўшыся шукаем
Сярод начэй сябе саміх.
Дарэмна з сумам адкрываем
Свой прыхаваны патайнік.Ha месцы ўсё і нават — болей...
Ды менш і менш чамусьці нас.
Зямную цягу век адолеў,
Людзей не зблізіўшы якраз.I ўсё ж жыве святая вера,
Што як бы шлях не быў круты,
Імкненне вечнае наперад
He спапяляе дабраты.He спапяліць і не заглушыць
Высокай еднасці душы,
Што вучыць нас, як болем мучыць,
На кожным новым рубяжы.