Леаніду Зубараву — 70!

Шаноўны Леанід Іосіфавіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў справах. Сто лят!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" 

Спадар Леанід вырас у Мінску, а з 1990 года жыве і працуе ў ЗША. Піша на рускай, англійскай і беларускай мовах. Вядомы чытачу як аўтар мастацка-дакументальных аповесцей, раманаў, паэм, вершаў, твораў для дзяцей, выступае як перакладчык. 

З 6 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пакой 205) праходзіць выстава, прысвечаная юбілею пісьменніка. Наведнікі могуць пазнаёміцца з кнігамі "Максім Багдановіч" (1989) і з выданнем пра Максіма на рускай мове (2004). Менавіта з захаплення беларускім класікам і пачаўся творчы шлях Леаніда Зубарава. У кнігах выкарыстаныя вядомыя, а таксама неапублікаваныя архіўныя дакументы, датычныя сям'і Багдановічаў, іх сяброўскіх і роднасных сувязяў з Пешкавымі.

Сярод экспанатаў – кніга «Крик буревестника» (1989) пра камунікацыю сем'яў Горкага і Багдановіча, нарысы пра гісторыю і культуру яўрэяў Беларусі «Белорусские евреи» (2003), мастацка-дакументальныя аповесці «Пророчество Казинца» (2008) і «Расплата» (2008) і іншыя.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"